У прыватным доме амаль у цэнтры Мінска выбухнуў кацёл: веранду разнесла
Выбух адбыўся вечарам у панядзелак у прыватным доме па 3-м завулку Загарадным, 7 у Мінску (раён вуліцы Харкаўскай).
Аб здарэнні выратавальнікам паведамілі суседзі.
Пашкоджана драўляная веранда — летняя кухня. Высветлілася, што там выбухнуў цвёрдапаліўны кацёл 2010 года.
У доме жыве сям'я з чатырох чалавек, у тым ліку 12-гадовае дзіця. Яны не пацярпелі.
Дакладныя прычыны і абставіны высвятляюцца. Меркаваная версія здарэння — замярзанне сістэмы ацяплення пашыральнага бака натуральнай цыркуляцыі.
Вось як выглядаў дом пасля здарэння.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 1
У Мінску закрываецца вялікая крама вядомага брэнда
 1
У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера