Знайсці
27.11.2020 / 00:38РусŁacБел

Уладальнік Menu.by стаў міністрам эканомікі Арменіі. Месяц таму ён быў добраахвотнікам на фронце

Заснавальнік беларускага сэрвісу дастаўкі ежы Menu.by Ваган Керабян прызначаны міністрам эканомікі Арменіі.

Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян.

Падчас жыцця ў Беларусі армянскі бізнэсмен быў спонсарам курсаў «Мова Нанова»

«У гэты цяжкі момант я гатовы служыць сваёй радзіме і бізнэсу. Я спадзяюся, што бізнэс-супольнасць і ўся эканоміка хутка адчуюць клопат і хуткасць маёй каманды», — напісаў Ваган Керабян у фэйсбуку.

Ваган Керабян з сям'ёй

Пасля пачатку вайны за Нагорны Карабах Керабян адправіўся добраахвотнікам на фронт. «Так атрымалася, што свой дзень нараджэння я сустрэў на перадавой, абараняючы незалежнасць і існаванне любімай Радзімы. Аб лепшым падарунку і марыць не мог. Вядома, мы пераможам», — пісаў ён месяц таму. Арменія прайграла, але бізнэсмен атрымаў прапанову стаць чыноўнікам.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031