Знайсці
18.11.2020 / 09:07РусŁacБел

Лукашэнка павіншаваў народ Латвіі з Днём Незалежнасці

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Латвіі з 102-й гадавінай абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу.

«У сучасных абставінах, незалежна ад палітычнай і эканамічнай кан'юнктуры, нягледзячы на бязлітасныя выклікі і пагрозы, з якімі сутыкаюцца ўсе краіны свету, менавіта найбліжэйшыя суседзі павінны захаваць каштоўнасць чалавечых сувязяў, эканамічных і гуманітарных кантактаў, — гаворыцца ў віншаванні. — Беларусаў і латышоў спрадвеку аб'ядноўвалі брацкія, добрасуседскія адносіны, пазітыўны вопыт мірнага суіснавання многіх пакаленняў. Не дазволім гэта сапсаваць і разбурыць! Толькі разам, у згодзе і свеце, мы здолеем пераадолець усе цяжкасці і нягоды», — гаворыцца ў віншаванні.

У паведамленні не згадваюцца ні прэзідэнт, ні прэм'ер краіны Эгілс Левітс і Крыш'яніс Карыньш, якія крытыкуюць становішча спраў у Беларусі пасля выбараў 9 жніўня, а Карыньш выступае рэзкім праціўнікам правядзення ў Мінску ЧС па хакеі.

Учора Лукашэнка таксама павіншаваў з перамогай на выбарах прэзідэнта Малдовы Маю Санду.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031