Знайсці
05.05.2024 / 09:1615РусŁacБел

Кіраўнік беларускага МЗС: У Літвы рыльца ў пуху

Рэакцыя Літвы на інфармацыю КДБ Беларусі аб перадухіленні нападу дронаў з літоўскай тэрыторыі на Мінск сведчыць аб тым, што ў Вільні «рыльца ў пуху», лічыць міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік

Кіраўнік КДБ Беларусі Іван Церцель у красавіку заявіў, што сілавыя структуры рэспублікі нібыта здолелі перадухіліць удары баявых дронаў па Мінску і яго прыгарадах з тэрыторыі Літвы. 

У Літве назвалі гэта трызненнем. МЗС Літвы выказала пратэст часоваму паверанаму ў справах Беларусі і заявіла, што абвінавачанні «не маюць нічога агульнага з рэальнасцю», запатрабавала, каб «МЗС Беларусі неадкладна абверг гэтую дэзынфармацыю». 

«Нам здаецца, што такая эмацыйная рэакцыя МЗС Літвы грунтуецца на тым, што рыльца іх у пуху, і аб гэтым сведчаць факты падрыхтоўкі і фінансавання каляваенных, ваенізаваных фарміраванняў на тэрыторыі Літвы», — сказаў Алейнік у інтэрвʼю РИА Новости. 

Ён сказаў, што «старшыня КДБ гаварыў аб тым, што ўдалося перадухіліць нанясенне ўдараў дронамі з тэрыторыі Літвы, а не аб тым, што Літва збіраецца атакаваць Рэспубліку Беларусь дронамі». 

Алейнік заявіў, што Літва фінансуе падрыхтоўку калявайсковых фармаванняў для звяржэння ўлады ў Беларусі. 

«Інфармацыя, якой мы валодаем, якую мы давялі ў тым ліку па дыпламатычных каналах, сведчыць аб тым, што літоўскія ўлады не проста патураюць, яны фактычна падтрымліваюць і фінансуюць падрыхтоўку калявайсковых фармаванняў, якія ставяць за мэту звяржэнне законнай улады на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і выкарыстанне тэрарыстычных, экстрэмісцкіх відаў дзейнасці ў адносінах да нашай краіны», — сказаў Алейнік.

Чытайце таксама:

СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты

У Кіеве пачалі эвакуацыю дзвюх бальніц з-за выказвання Церцеля

У Расіі пракаментавалі заяву КДБ наконт літоўскай атакі баявымі дронамі па Мінску

«Гэта трызненне». У Літве пракаментавалі заяву Церцеля пра імаверныя ўдары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

Церцель заявіў, што КДБ прадухіліў удары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
8
0
Дмитрий/адказаць/
05.05.2024
Однокурсник, Шестаков всегда был м*азью. Это знают давно в МИДе. Шестаков и не белорус, это россиянин. Для них все вонючие, в том числе и белорусы. Да и карьеру он сделал лишь благодаря стукачеству. Даже на друзей стучал в КГБ. И в голове этого ожиревшего болвана пусто, начальник делопроизводста не дипломат.
0
Смерць х-лу i яго лукапасобнiкам!!/адказаць/
05.05.2024
Рыльце ў пушку i не толькi ў пушку а i ў лайне ў пасобнiкаў пуцiна.
0
не гэтак/адказаць/
05.05.2024
Літва фінансуе падрыхтоўку калявайсковых фармаванняў для звяржэння
... узурпатара, які праз шматлікія грубыя парушэнні заканадаўства, у тым ліку Канстытуцыі Беларусі, супрацьзаконна ўтрымлівае ўладу і разгарнуў масавыя палітычныя рэпрэсіі, паставіўшы сябе па-за законам.

https://nashaniva.com/3
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031