Знайсці
14.09.2020 / 16:172РусŁacБел

У Марыі Калеснікавай у турме пачалася алергія

Пра гэта паведаміла яе адвакат Людміла Казак, піша Tut.by:

— Прывезлі яе сюды ў пятніцу ў абед, яна ў агульнай камеры на шэсць чалавек. У Марыі алергія на пыл, напэўна, яе забяспечылі не вельмі свежымі матрацам, падушкай і пасцельнай бялізнай, і ў яе абвастрылася алергія. Яна кашляе моцна, нос закладзены, ацёк насаглоткі, свярбяць вочы, ёй медыцынскую дапамогу аказваюць, але мы напісалі заяву на імя начальніка турмы, каб памянялі ёй інвентар па магчымасці і забяспечылі перадачу лекаў.

Стан здароўя Марыі ніяк не адбіўся на настроі. Па словах адваката, лісты Марыі не даходзяць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031