Знайсці
10.09.2020 / 10:492РусŁacБел

«Выручкі няма, людзям не да рэстаранаў». Бар «Каліноўскі» прадаецца

Бар «Каліноўскі» адкрыўся ў чэрвені мінулага года на тусовачнай Зыбіцкай. Уласнікі рабілі стаўку на аўтарскія настойкі і закускі па рэцэптах сучаснай беларускай кухні. На адкрыццё тады сабраўся ўвесь беларускі бамонд.

На Зыбіцкай адкрыўся новы бар Kalinoŭski. На сценах — цытаты з «Мужыцкай праўды»

«Дранікаў у меню не будзе». Заснавальнік бара «Каліноўскі» пра адносіны з дзяржорганамі, беларускую мову і вясковыя інтэр'еры

Цяпер установа выстаўлена на продаж. Уласнік Аляксей Славута кажа, што прычына — фінансавыя цяжкасці.

«Спачатку каранавірус быў. Потым, калі пачалася такая палітычная сітуацыя, зноў не да бараў-рэстаранаў стала. Апошні месяц людзей амаль не было, мы практычна не працавалі. Выручкі няма. А арэндадаўца адмаўляецца рабіць зніжку», — дзеліцца Аляксей.

«Каліноўскі» прадаецца за 92 тысячы рублёў. Уласнік тлумачыць, што арыентаваўся на кошты на падобныя бары і рэстараны на Зыбіцкай і Рэвалюцыйнай.

«Ужо некалькі чалавек тэлефанавала. Буду шукаць пакупніка, які далей працягне працаваць у такім фармаце. Але невядома, як яно атрымаецца», — кажа Аляксей.

Па яго словах, фінансавыя праблемы цяпер не толькі ў яго. «Думаю, шмат якія ўстановы зачыняцца, бо не перажывуць зіму».

Наталля Лубнеўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031