Знайсці
03.09.2020 / 21:0312РусŁacБел

Урад Нямеччыны пра словы Лукашэнкі аб Навальным: Гэта няпраўда

Словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што атручванне палітыка Аляксея Навальнага сфальсіфікавана, не адпавядаюць рэчаіснасці. Пра гэта РИА Новости заявілі ў прэс-службе ўрада Германіі.

«Само сабой, сцвярджэнне спадара Лукашэнкі не адпавядае рэчаіснасці. Учора федэральны канцлер, міністр замежных спраў і міністр абароны выказалі сваё меркаванне аб новых абставінах у справе аб атручэння Навальнага. Дадаць няма чаго», — заявілі агенцтву ў Кабінеце.

3 верасня на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларуская разведка перахапіла размову паміж Германіяй і Польшчай, з якой вынікала, што атручвання Навальнага не было. Мэтай фальсіфікацыі нібыта было «адбіць ахвоту ў Пуціна сунуць нос у справы Беларусі».

Лукашэнка паабяцаў перадаць расійскім спецслужбам запіс перахопленай размовы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031