Знайсці
03.09.2020 / 14:505РусŁacБел

Пяскоў адказаў на заяву Лукашэнкі аб фальсіфікацыі слоў Меркель аб Навальным

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі аб фальсіфікацыі выступу Ангелы Меркель, піша РБК.

Прадстаўнік Крамля адзначыў, што Лукашэнка не прадставіў ніякіх сведчанняў.

«Ён толькі заявіў пра гэта, сказаў, што дасць матэрыялы, іншых звестак пакуль няма», — сказаў Пяскоў.

Раней Лукашэнка падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным у Мінску сказаў, што яго спецслужбы перахапілі размову «Варшавы і Берліна» пра справу Навальнага. Паводле яго слоў, запіс даказвае, што заявы канцлера Ангелы Меркель аб атручэнні заснавальніка ФБК Аляксея Навальнага з'яўляюцца фальсіфікацыяй.

«Я вам павінен сказаць, што ўчора ці пазаўчора, я дакладна не памятаю, да выступу Меркель мы перахапілі размову. Мы так разумеем, Варшава размаўляе з Берлінам. Два абаненты на сувязі. Перахапіла наша радыёэлектронная ваенная разведка, <…> мы, вядома, вядзём і ў радыёсферы проціборства з натаўцамі. І мы перахапілі цікавую размову, якая (я вам дам пачытаць яго, мы падрыхтуем і накіруем у ФСБ) выразна кажа пра тое, што гэта фальсіфікацыя. Ніякага атручвання Навальнага не было», — заявіў Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031