Біскуп Антоні Дзям’янка выпісаны са шпіталя
Біскуп Пінскі, што апякуецца касцёламі на Брэстчыне і Гомельшчыне, трапіў у шпіталь напрыканцы красавіка з-за праблем з сэрцам.
Як паведаміў парталу Catholic.by канцлер Курыі Пінскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Рылка, стан здароўя біскупа Пінскага палепшыўся настолькі, што гэта дазволіла яму вярнуцца дадому.
«Цяпер біскуп Антоні набіраецца сіл, каб у бліжэйшы час вярнуцца да звычайнага рытму жыцця і пастырскага служэння. Яго Эксцэленцыя дзякуе ўсім вернікам і людзям добрай волі за малітву і падтрымку падчас лячэння»,— дадаў святар.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка прымусіў міністра выкопваць зерне рукамі
 8
Гігін змагаецца са словам «ровар». Пятроўскі асадзіў яго: «веласіпед» таксама запазычаны
 22
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера