Знайсці
12.05.2020 / 12:26РусŁacБел

Іспанія ўводзіць двухтыднёвы каранцін для тых, хто прыбывае з-за мяжы

Пра гэта гаворыцца ва ўказе, апублікаваным у аўторак у афіцыйным ўрадавым весніку. Гэтая мера ўступіць у сілу 15 мая.

«Асобы, якія прыбываюць з-за мяжы, павінны будуць знаходзіцца ў каранціне 14 дзён пасля прыбыцця», — гаворыцца ў дакуменце.

Адзначаецца, што ім прыйдзецца «заставацца дома або ў месцы пражывання», выходзіць на вуліцу можна па прадукты, у аптэку, медыцынскую ўстанову або ў выпадку форс-мажорных абставін, у абавязковым парадку неабходна надзяваць маску.

Рашэнне ўрада будзе дзейнічаць, пакуль у краіне захоўваецца рэжым павышанай гатоўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031