Знайсці
12.05.2020 / 12:062РусŁacБел

Мінчанка хацела выкрасці касметыку на адміністратыўку, але пралічылася з коштам ценяў для павекаў

Міліцыя затрымала мінчанку, якая скрала касметыку з крамы. Яна спрабавала разлічыць суму шкоды, каб не патрапіць пад крыміналку, але трохі пралічылася. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

31-гадовая мінчанка вынесла з крамы каля 10 касметычных вырабаў — яе затрымала міліцыя.

Затрыманая патлумачыла, што планавала выкрасці касметыку на суму да 10 базавых велічынь (270 беларускіх рублёў). Так супраць яе не змаглі б распачаць крымінальнай справы ў выпадку затрымання. Але не разлічыла кошт ценяў для павекаў, у выніку перабрала «ліміт». Шкода краме склала 296 рублёў — а гэта ўжо крымінальная справа.

Цені, слоічкі з крэмам і лакі для пазногцяў жанчына схавала ў кішэні курткі і штаноў, а потым прадала на найбліжэйшым рынку за палову цаны.

Раней яе ўжо прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за аналагічныя злачынствы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930