Знайсці
12.05.2020 / 08:38РусŁacБел

Юбілейныя мерапрыемствы ў Жыровічах перанесеныя праз каранавірус

Мерапрыемствы з нагоды 550-годдзя Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзя яе паўторнага цудоўнага здабыцця, а таксама 500-годдзя з часу заснавання Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра перанесеныя на пазнейшы тэрмін, піша сайт Беларускай праваслаўнай царквы.

Яны планаваліся на 19-20 мая. Не выключалася, што іх наведае Лукашэнка.

Новую дату прызначаць пасля завяршэння пандэміі каранавіруса.

У красавіку 63-гадовага архіепіскапа Наваградскага і Слонімскага Гурыя, рэктара Жыровіцкай семінарыі шпіталізавалі з пнеўманіяй і падазрэннем на каранавірус. 21 красавіка ў бальніцу з манастыра і семінарыі забралі 41 чалавека, з іх 23 пацыенты — семінарысты. Семінарыю і манастыр закрылі на каранцін.

У нядзелю стала вядома, што Гурый выздаравеў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930