Знайсці
08.05.2020 / 13:3133РусŁacБел

Лукашэнка пра парад: Мы не можам іначай

president.gov.by

Святкаванне 75-годдзя Перамогі будзе выдатнай старонкай у гісторыі Беларусі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў часе размовы з удзельнікамі цырымоніі каля храма-помніка ў гонар Усіх Святых, піша БЕЛТА.

«Будзем рыхтавацца да заўтрашняга, цэнтральнага нашага мерапрыемства (парада), якое, на жаль, — часы, бачыце, як мяняюцца — неадназначна ўспрымаецца вакол.

Як сказаў тут уладыка, мы сапраўды вымушаныя стаяць як Брэсцкая крэпасць. Яшчэ раз хачу сказаць: вялікае бачыцца на адлегласці. Пройдзе час, людзі, і перш за ўсё моладзь, ацэняць гэтыя дні.

Я сёння перакананы абсалютна, што гэта будзе выдатная старонка ў гісторыі нашай краіны, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

— Выдатная таму, што мы з вамі выстаялі, як яны калісьці. Яны паклалі жыцці ў імя таго, каб мы сёння жылі. Ну і хаця б адзін раз у год у гэты святы дзень з годнасцю і гонарам ўспаміналі нашых герояў.

Мы інакш не можам. Гэта адзіная прычына — мы не можам інакш. Мы павінны паступіць так, як рабілі яны, верачы ў будучыню. У імя будучыні, у імя нашага жыцця. А ацэнкі дамо потым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930