Знайсці
08.05.2020 / 12:4015РусŁacБел

«Чэ» Чэрачань набраў 400 чалавек, будзе плаціць па 1 рублі за подпіс

Кіраўнік партыі «Грамада» Сяргей Чэрачань усё адно мае намер стаць кандыдатам у прэзідэнты, нягледзячы на пандэмію і ранняе абвяшчэнне прэзідэнцкіх выбараў.

«Гэта ўнесла карэкціроўкі. Давядзецца працаваць больш інтэнсіўна, чым планавалася адразу, але планаў не мяняю», — кажа палітык.

Па ягоных словах, на сёння ініцыятыўная група налічвае каля 400 чалавек, якія «рэальна будуць збіраць подпісы». «Цягам бліжэйшых дзён паспрабуем дагнаць да 1000 чалавек.

Дзесьці 30% збіраць подпісы не будзе, але 700 чалавек павінна хапіць. Праўда, невядома, як гэта будзе працаваць у часы пандэміі», — зазначае кіраўнік «Грамады».

Актывісты расказалі «Нашай Ніве», што ім абяцалі па 1 рублі за кожны сабраны подпіс. Ці праўда гэта?

«Я лічу, што кожная праца павінна быць аплачана. І гэта не грошы за подпіс, а на булачку, чай, на жэтон у метро», — іншасказальна адказвае Чэрачань.

Цяпер у інтэрнэце з’явілася візуальнае афармленне кампаніі Сяргея Чэрачаня, яна будуецца на літарах «Че». «Гэта не адсылка да Чэ Гевары — гэта проста дзве мае першыя літары прозвішча, а таксама ёсць вайсковы панятак «Час Ч» — умоўны час пачатку аперацыі, вайсковых дзеянняў», — кажа прэтэндэнт.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930