Знайсці
08.05.2020 / 11:4736РусŁacБел

Ярмошына: Пасяджэнні выбарчых камісій будуць праходзіць без назіральнікаў і прадстаўнікоў партый

Прэзідэнцкія выбары 2020 года будуць праходзіць у вельмі асаблівых умовах. Пра гэта заявіла сёння ў парламенце старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама адзначыла, што праз пандэмію каранавіруса «гэтая выбарчая кампанія будзе праходзіць у вельмі асаблівых умовах». «Яна будзе вельмі рэзка адрознівацца ад кампаній па выбарах прэзідэнта, якія праходзілі раней», — сказала Лідзія Ярмошына.

Змены закрануць усіх удзельнікаў кампаніі. Напрыклад, зборшчыкаў подпісаў абавяжуць выконваць рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя, ўсіх іх павінны забяспечыць сродкамі індывідуальнай абароны.

Пасяджэнні абласных, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў пры разглядзе пытанняў, звязаных з выбарамі, будуць праходзіць без назіральнікаў, прадстаўнікоў партый, грамадскіх аб'яднанняў. «Пры гэтым выканаўчыя органы павінны на сваіх старонках у інтэрнэце выкладваць стрым з такіх пасяджэнняў альбо запіс, каб усе зацікаўленыя маглі іх паглядзець», — удакладніла Лідзія Ярмошына.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930