Знайсці
06.05.2020 / 10:031РусŁacБел

«Кантакты першага ўзроўню абавязкова праходзяць медагляд»: урад удакладніў правілы самаізаляцыі

Адпаведная пастанова Саўміна ад 5 мая 2020 года №268 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Захварэлыя на каранавірус абавязаны паведамляць пра магчымыя крыніцы свайго заражэння, а таксама расказаць пра свае кантакты і месцы знаходжання.

Заражаныя і кантакты першага ўзроўню абавязкова праходзяць медыцынскі агляд.

Тэрміны знаходжання грамадзян у самаізаляцыі могуць быць прадоўжаны або скарочаны па рашэнні дактароў.

Вызначана, што дзеці да 10 гадоў павінны самаізалявацца, калі яны з'яўляюцца кантактамі другога ўзроўню, маюць адзін або некалькі рэспіраторных сімптомаў і наведваюць дзіцячыя сады або школы.

Знаходжанне непаўналетніх грамадзян у самаізаляцыі забяспечваюць іх законныя прадстаўнікі.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера