Знайсці
04.05.2020 / 11:141РусŁacБел

На чыгуначным вакзале ў Мінску паставілі цеплавізар

На мінулым тыдні ў тэставым рэжыме запрацаваў цеплавізар на сталічным чыгуначным вакзале, паведаміў «Мінск-Навінам» намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Прылада стаіць на 2-м паверсе перад залай чакання. У сярэднім у суткі яна фіксуе 4-5 чалавек з павышанай тэмпературай.

«Звесткі паступаюць на камп'ютар да адміністратара залы, там жа дзяжурыць міліцыянт. Чалавека, у якога выявілі павышаную тэмпературу, ветліва просяць спусціцца на 1-ы паверх у медпункт, дзе акажуць дапамогу дактары 38-й паліклінікі. У залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі медыкі прымаюць адпаведныя меры: аказваюць дапамогу, выдаюць хвораму маску, выклікаюць хуткую і г. д. Падобны алгарытм дзеянняў разглядаем і для цеплавізара, які працуе ў метро на станцыі «Плошча Леніна», — распавёў А. Дараховіч.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера