Знайсці
04.05.2020 / 10:2445РусŁacБел

Дзерман: Правядзенне парада 9 мая пазітыўна спрацуе для іміджу Беларусі ў свеце

Праўладныя палітолагі Беларусі горача віталі рашэнне Лукашэнкі правесці парад 9 мая. Сюжэт быў паказаны ў эфіры «Беларусь-1».

«Гэта пазітыўна спрацуе для нашага іміджу, гэта пакажа, што ў нас суверэнная дзяржава, дзе думаюць сваёй галавой і прымаюць рашэнне, сыходзячы з уласных інтарэсаў, а не паддаюцца паніцы, ціску грамадскай думкі, сфарміраванай невядома дзе, СМІ, якія пераследуюць свае мэты. Мне здаецца, што да Беларусі будзе больш павагі, [яна] будзе ўспрымацца стойкай, цвёрдай», — мяркуе Аляксей Дзерман. 

Дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін кажа наступнае: «Услых мы гэта не кажам, але пакаленне гэта сыходзіць. З кожным годам іх становіцца ўсё меней і меней. Нам вельмі хочацца, каб яны дажылі да 80-годдзя, каб дажылі да наступнага Дня Перамогі. Але мы ведаем, я размаўляў з многімі ветэранамі. Яны збіраюць сілы, назапашваюць сілы, каб сустрэць гэта свята. (…) Для гэтых людзей 9 Мая — самая галоўная падзея ў іх жыцці».

«7 лістапада 1941 года ў Маскве таксама быў парад на Чырвонай плошчы. Небяспека была не меншая, нацысцкія бамбардзіроўшчыкі, вораг стаяў ля сцен. Але тым не менш вырашылі парад праводзіць, хаця б многія зразумелі, каб яго не праводзілі. І гэты парад стаў сімавалам. Сімвалам надзеі, Перамогі. Адтуль пачалася наша перамога, хоць ён, яшчэ раз паўтару, ён праводзіўся ў крайне складаных умовах. Людзі проста адтуль ішлі на фронт…»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера