Знайсці
01.05.2020 / 00:1563РусŁacБел

У анлайн-праймерыз перамог Казлоў — 40%

Сайт для галасавання на праймерыз апазіцыйных кандыдатаў запрацаваў на Дзень Волі, 25 сакавіка. Апошні заяўлены дзень для галасавання на сайце — 30 красавіка. Паводле вынікаў анлайн-галасавання, перамогу атрымаў Мікалай Казлоў — 39,8%.

Фота Надзеі Бужан

У выбарах на сёння бяруць ўдзел тры чалавекі: Юрась Губарэвіч (Рух «За Свабоду»), Мікалай Казлоў (АГП) і Вольга Кавалькова (незалежная кандыдатка). Самі праймерыз стартавалі 6 сакавіка з паездкі ў Гарадок і Віцебск. А 16 сакавіка іх пакінулі Павел Севярынец і Аляксей Янукевіч. Пазней і самі паездкі адмянілі праз пагрозу каранавіруса.

Пасля гэтага ўся актыўнасць перайшла ў інтэрнэт.

За Мікалая Казлова прагаласавалі 39,8% (1774 чалавекі), за Юрыя Губарэвіча 36,12% (1610), за Вольгу Кавалькову — 24,07% (1073).

Раней заяўлялася, што ўдзел у анлайн-галасаванні возьмуць да 100 тысяч чалавек, а адзінага кандыдата абяруць на з'ездзе ў канцы мая. Але, відаць, праз небяспеку каранавіруса ў працэс будуць унесеныя карэктывы.

Паводле закону, прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 30 жніўня 2020 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера