Знайсці
20.04.2020 / 10:329РусŁacБел

Стаўбцоўскі раён: колькасць пнеўманій не змяншаецца, хворых адпраўляюць у іншыя раёны

Прамень

У Стаўбцоўскім раёне застаецца складанай сітуацыя, звязаная з распаўсюджаннем каранавіруса. Гэта з’яўляецца сігналам, каб кожны жыхар прыняў асабістыя меры прафілактыкі інфекцыі, распавяла мясцоваму выданню «Прамень» галоўная доктарка цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Глебка.

— Па рашэнні галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама на базе нашай раённай бальніцы адкрыты шпіталь на 134 месцы. Практычна ўсе аддзяленні перапрафіляваны для гэтых мэт, — паведамляе Святлана Здзіславаўна. — Колькасць хворых з пнеўманіяй не змяншаецца. Таму прашу ад жыхароў раёна строга выконваць рэжым самаізаляцыі. На гэты час неабходна адкласці ўсе справы, якія павядуць вас у соцыум. Патрэбна адмовіцца ад сяброўсіх сустрэч, паціскання рук, абдымкаў — адным словам, выключыць усе кантакты.

«Застаецца актуальным захаванне асабістай гігіены: мыццё рук, нашэнне павязак і масак, пальчатак у грамадскіх месцах. Архіважна захоўваць дыстанцыю адзін ад аднаго. Мы ўсе павінны зразумець, што безадказнасць аднаго чалавека можа стаць прычынай для распаўсюджання інфекцыі. У гэты час не павінна быць панікі, вымыслаў. Не збірайце інфармацыю адзін ад аднаго, на вуліцы. Усіх хворых пакуль ёсць магчымасць шпіталізаваць. Нам дапамагаюць іншыя раёны ў размяшчэнні хворых. Кожны павінен усвядоміць, што ёсць службы, у тым ліку і медыцынскія, якія змагаюцца з пандэміяй ушчыльную. Ваша асабістая адказнасць дапаможа ў гэтай справе. Падумайце ў першую чаргу пра сябе, пра сваю сям’ю і захавайце меры перасцярогі, якія прадпісваюцца для кожнага без выключэння», — дадала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера