Знайсці
10.04.2020 / 20:0412РусŁacБел

У Маскве ўводзяць прапускны рэжым. Расійская сталіца практычна спыняецца

Мэр Масквы Сяргей Сабянін абвясціў пра ўвод у горадзе прапускнога рэжыму ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса.

Пропускі будуць уводзіцца ў горадзе паступова з 13 красавіка, іх пачнуць выдаваць у заяўным парадку для, напрыклад, паездак на працу. Якім чынам будзе рэалізаваная гэтая сістэма тэхнічна, мэр не патлумачыў.

Таксама прыпыняецца праца амаль усіх прадпрыемстваў і арганізацый, акрамя органаў дзяржаўнай улады, медыцынскіх устаноў, прадпрыемстваў харчовай і медыцынскай прамысловасці, вытворцаў сродкаў індывідуальнай абароны, ключавых прадпрыемстваў абаронкі, космасу, атамнай прамысловасці, крытычна важнай інфраструктуры, харчовых крамаў. Аднак усе прадпрыемствы, што застануцца працаваць, згодна з указам, павінны максімальна скараціць персанал, які прысутнічае на працоўных месцах. Астатнія супрацоўнікі павінны быць пераведзены на дыстанцыйную працу або ў рэжым непрацоўнага тыдня.

Часова спыняюцца будаўнічыя (рамонтныя) работы, акрамя будаўніцтва медыцынскіх аб'ектаў і работ бесперапыннага цыклу ў будаўніцтве і абслугоўванні метрапалітэна, чыгуначнага, наземнага грамадскага транспарту і аэрапортаў.

Таксама з наступнага тыдня прыпыняецца праца каршэрынгу, аказанне медыцынскіх паслуг шэрагам арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. Прыпыненая і кантрактацыя любых закупак, акрамя неадкладных.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031