Знайсці
25.03.2020 / 12:232РусŁacБел

Мінадукацыі і Мінздароўя: Каранцін у ВНУ немэтазгодны

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення вышэйшай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч.

«На сёння ўвядзенне каранціну ў ВНУ неабходнасці няма», — сказаў Каспяровіч.

Міністр Уладзімір Каранік дадаў, што дыстанцыйнае навучанне не апраўдала сябе на прыкладзе БНТУ. «Студэнты ўзялі і раз'ехаліся па бацьках», — сказаў ён.

«Калі ў вас у Мінску возьмуць тэсты, вы хутка атрымаеце вынік. А калі з'едзеце, то гэта зацягнецца. Студэнты ўзялі і паехалі да сваіх бабуль і дзядуль, што дыяметральна супярэчыць рэкамендацыям».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера