У электрычцы скралі пачатую пляшку гарэлкі
Пра цікавы выпадак распавяла mlyn.by дзяржаўны абвінаваўца, старшы памочнік Мінскага транспартнага пракурора Кацярына Лугіна.
У канцы 2019 года жыхар Валожынскага раёна здзейсніў крадзеж у электрычцы Мінск — Маладзечна. Пакуль пасажыр спаў, злодзей выцягнуў з яго курткі 85 рублёў, а таксама забраў пачатую пляшку гарэлкі і барсетку з асабістымі рэчамі, сярод якіх былі некалькі дысконтных картак, таблеткі і газета «Навіны БелАЗа».
— Абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну. Раней ён ужо быў судзімы за аналагічныя злачынствы. Усё, за выключэннем пляшкі гарэлкі, вярнулі пацярпеламу. Перад затрыманнем злодзей паспеў выпіць алкаголь і патраціць частку выкрадзеных грошай.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Парыжы арыштавалі Жэрара Дэпард'ё
 2
«Хай гэтая Гюльчатай адкрые тварык». Сярод допісаў у КДБ, выкладзеных «Кіберпартызанамі», выявіўся і ліст Фядуты
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера