Знайсці
23.03.2020 / 12:128РусŁacБел

Першы віцэ-прэм'ер Круты: Беларусь разглядае магчымасць рэструктурызацыі часткі знешняга доўгу

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта сёння журналістам заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Круты, піша БелТА.

Па словах Дзмітрыя Крутога, прапановы аб рэструктурызацыі часткі знешняга доўгу гучаць. «Тыя крэдытныя лініі, якія ў нас былі ўзятыя на стандартных умовах … Мы паспрабуем выйсці на партнёраў, не зважаючы на ​​каранцінныя абмежаванні ды іншае, і ўнясем прапановы па рэструктурызацыі часткі знешняга доўгу», — сказаў першы віцэ-прэм'ер.

У якасці прыкладу ён прывёў Сусветны банк, які анансаваў выдзяленне прамой дапамогі, у тым ліку на ліквідацыю наступстваў каранавіруса. «Мы пакуль такіх грошай у яго не запытвалі. Але ў частцы даўгавых ліній, думаю, можам з імі папрацаваць», — адзначыў Дзмітрый Круты.

Што тычыцца перспектыў супрацоўніцтва з МВФ, то першы віцэ-прэм'ер нагадаў, што фонд, зыходзячы з сваіх правілаў, не вядзе перамовы пра крэдыты або заключэнні новых краінавых праграм падчас электаральных кампаній. «Пасля выбараў будзем з імі сустракацца і гэтую тэму абмяркоўваць», — растлумачыў Круты.

Ён пракаментаваў таксама дамоўленасці з Расіяй у нафтавай сферы, заклікаўшы не сьпяшацца і дачакацца фінальных рашэнняў.

«Квартал ужо прайшоў, таму тут трэба яшчэ тэхнічныя магчымасці заводаў ацаніць. Як яны змогуць гэта ўсё перапрацаваць», — удакладніў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031