Знайсці
12.03.2020 / 08:2318РусŁacБел

У новым дакладзе Дзярждэпа ЗША Беларусь зноў назвалі аўтарытарнай дзяржавай

Дзярждэпартамэнт ЗША 11 сакавіка апублікаваў даклад аб захаванні правоў чалавека ў свеце за 2019 год. Беларусь у чарговы раз назвалі аўтарытарнай дзяржавай, піша tut.by.

У дакладзе адзначаецца, што ўся ўлада сканцэнтравана ў руках прэзідэнта, а беларусы не могуць выбіраць уладу шляхам свабодных і справядлівых выбараў.

Сярод асноўных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі Дзярждэп назваў:

  • адвольныя арышты і затрыманні;
  • небяспечныя для жыцця ўмовы ўтрымання ў турме;
  • адвольнае або незаконнае ўмяшанне ў асабістае жыццё;
  • значныя праблемы з незалежнасцю судовай улады;
  • неапраўданыя абмежаванні на свабоду слова, друку, у інтэрнэце, у тым ліку цэнзура, блакаванне сайтаў, а таксама наяўнасць законаў, якія тычацца крымінальнай адказнасці за паклёп на дзяржаўных чыноўнікаў;
  • затрыманне журналістаў;
  • жорсткія абмежаванні на свабоду мірных сходаў і аб'яднанняў, у тым ліку накладанне крымінальнага пакарання за заклік да мірнай дэманстрацыі і законы, якія караюць дзейнасць і фінансаванне суполак, што не ўхваляюцца ўладамі;
  • абмежаванні свабоды перамяшчэння — у прыватнасці, для былых палітычных зняволеных, і абмежаванні іх грамадзянскіх правоў;
  • абмежаванні на ўдзел у палітычным жыцці, у тым ліку пастаянная неадпаведнасць выбараў міжнародным стандартам;
  • карупцыя ва ўсіх эшалонах улады;
  • гандаль людзьмі.

У дакладзе таксама адзначаецца, што ўлады на ўсіх узроўнях у 2019 годзе часта дзейнічалі беспакарана і не прымалі мер для судовага пераследу або пакарання службовых асоб, якія парушалі правы чалавека.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031