Знайсці
04.03.2020 / 10:442РусŁacБел

Мінінфармацыі дало дазвол на трансляцыю трох тэлеканалаў: адзін з іх украінскі 

Мінінфармацыі выдала дазвол на тры гады на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі трох замежных тэлепраграм — Epoque (Эпоха), TV 1000 Comedy і Viasat Nature/History HD. 

Украінскі тэлеканал Epoque — праграмы пазнавальнага і гістарычнага характару, аповеды пра модных асоб, культурнае жыццё, адметнае для канкрэтных эпох.

TV 1000 Comedy спецыялізуецца на камедыях і камедыйных серыялах, а Viasat Nature/History HD — на праграмах навукова-гістарычнага кірунку.

Пры гэтым іншыя тры замежныя тэлевізійныя СМІ — Fine Living, Travel Channel і МУЗ — са спісу замежных тэлепраграм на тэрыторыі краіны выключаныя. Тэрміны дзеяння дазволаў скончыліся, а па новыя яны не звярталіся.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031