Знайсці
03.03.2020 / 14:36РусŁacБел

Па ўсёй краіне абмежавалі наведванне бальніц роднымі пацыентаў

У Беларусі абмежавалі наведванне пацыентаў у шпіталях. Як доўга працягнецца абмежаванне, будзе залежаць ад узроўню захворвання востра-рэспіраторнымі захворваннямі, піша Tut.by.

У рэдакцыю партала TUT.BY прыйшоў ліст ад чытачкі. У 10-й бальніцы Мінска ляжыць яе бабуля з апошняй стадыяй раку.

— Чалавек не ходзіць, сам не можа есці бальнічную ежу, прыносім усё, здрабняючы ў блендары, клопат ляжыць на сваяках. Як цяпер трапіць у бальніцу, якую зачынілі для наведвання, незразумела, што рабіць сваякам ляжачых хворых, таксама незразумела, — піша яна.

У Камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама пацвярджаюць, што ў бальніцах Мінска з 2 сакавіка сапраўды ўвялі абмежаванне на наведванне сваякамі пацыентаў. Начальнік аддзела спецыялізаванай медыцынскай дапамогі камітэта Ірына Дрозд распавядае, што выйшаў загад аб узмацненні мер па прафілактыцы вострых рэспіраторных захворванняў у рамках эпідэміялагічнага ўздыму.

— Гэта трэба, каб прадухіліць перакрыжаванае заражэнне, — тлумачыць спецыяліст, для чаго ўвялі такія абмежаванні. — Інфекцыя распаўсюджваецца паветрана-кропельным шляхам, а ў пацыентаў, якія ляжаць у бальніцах, аслаблены імунітэт, і яны больш схільныя да паразы віруснымі інфекцыямі.

Калі абмежаванне на наведвання здымуць, пакуль незразумела. Гэта будзе залежаць ад узроўню захворвання ВРЗ.

— На шчасце, высокага захворвання на грып у Мінску два апошнія гады не было, але да гэтага кожны год падчас ўздыму захворвання на ВРВІ, мы прымалі такі загад. Захворванне ідзе на спад — і загад адмяняецца, — распавядае яна.

Калі ў пацыента не цяжкі стан, то ён, па словах Ірыны Дрозд, зможа спусціцца ў хол бальніцы і сустрэцца з роднымі.

Дыяна Пратасевіч, намеснік галоўнага доктара па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі 10-й гарадской клінічнай бальніцы, патлумачыла, што ў клініцы застаецца магчымасць нешта пацыентам перадаць. Гэта можна зрабіць праз стол даведак у цэнтральным холе бальніцы ў любы час, акрамя ціхай гадзіны, а яна доўжыцца з 15.00 па 17.00.

— Таксама сваякі могуць звярнуцца да загадчыка аддзялення, каб ён выдаў пропуск на наведванне. Ці выдадуць пропуск, залежыць ад стану здароўя пацыента. Калі ён мае патрэбу ў дапамозе, калі гэта анкалагічнае захворванне, то родным дазволяць наведваць такіх пацыентаў.

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун патлумачыла, што з-за далейшага перыяду сезоннага ўздыму вострых рэспіраторных інфекцый наведванне хворых сваякамі абмежавана ва ўсіх установах аховы здароўя Беларусі.

Наталля Беніцэвіч, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031