Знайсці
03.03.2020 / 12:136РусŁacБел

Лукашэнка: Беларусь не ставіць пытанне, што не будзе купляць расійскую нафту. Будзем

БелТА

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях забеспячэння эфектыўнай работы нафтаперапрацоўчага комплексу краіны ў 2020 годзе, піша БелТА.

«Мы неапраўдана зацыкліліся на некалькіх пастаўшчыках і не маем доўгатэрміновых альтэрнатыўных крыніц сыравіны, — адзначыў Лукашэнка. — Нафта — не манапольны тавар, і ахвотных працаваць з намі дастаткова нават у самой Расіі. Пастаўшчыкоў трэба знаходзіць, з імі трэба дамаўляцца. І гэта задача нумар адзін. Асабліва ў цяперашняй няпростай сітуацыі, якая склалася ў свеце, у тым ліку з нашым партнёрам-манапалістам», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што, як паведамляе сам расійскі бок, яго пастаўкі нафты ў Кітай скараціліся на траціну. «Не толькі ў Кітай. Нафта сёння імгненна таннее. І ў такой сітуацыі гэта грае нам на карысць і падштурхоўвае нас да таго, каб мы маглі дамовіцца з пастаўшчыкамі. Не толькі ў Расіі, але і з альтэрнатыўнымі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У прыватнасці, ён падкрэсліў, што Беларусь пры гэтым не ставіць пытанне так, што не будзе купляць расійскую нафту.

«Будзем. Бо гэтая нафта, яе здабыча і транспарціроўка стваралася ў тым ліку рукамі беларусаў — тых пакаленняў, за якімі мы з вамі прыйшлі. І лагістыка тут самая зручная.

Але мы, вядома ж, не будзем пастаянна поўзаць на каленях 31 снежня, вымольваючы гэтую нафту. І калі знікне манапалізм, лягчэй будзе дамаўляцца і па цэнах», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031