Знайсці
02.03.2020 / 12:373РусŁacБел

Жыхарка Віцебска, у якой падазраюць каранавірус, працуе ў холдынгу «Марка»

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

1 сакавіка Мінздароўя Беларусі паведаміла пра новае падазрэнне на каранавірус COVID-19. Адзін з тэстаў на каранавірус даў станоўчы вынік у беларускі з Віцебска. Жанчыну, а таксама дваіх яе калег тэрмінова шпіталізавалі, нагадвае Радыё Свабода.

Жанчына праходзіць паглыбленае абследаванне, на гэты момант дакладнага дыягназу яшчэ няма. Яна работніца Віцебскага футравага камбіната, які ўваходзіць у холдынг «Марка». У Італіі жанчына была ў службовай камандзіроўцы.

«Я ведаю, што цяпер наша калега праходзіць паглыбленую дыягностыку, — сказаў Свабодзе дырэктар камбіната Сяргей Беценя. — Больш інфармацыі пакуль няма. Калі пра іранскага студэнта дакладна сказана, што ў яго каранавірус, то ў нашай калегі пакуль гэтага няма. Прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме, панікі няма. Мы правялі дадатковую гутарку з супрацоўнікамі пра тое, што трэба часцей мыць рукі. Ну гэта як усюды».

У прыёмнай кампаніі «Марка» Свабодзе таксама паведамілі, што аналізы на наяўнасць каранавіруса медыкі бралі ў генеральнага дырэктара холдынгу Мікалая Мартынава. Яны паказалі адмоўны вынік.

Як чакаецца, канчатковыя вынікі аналізаў віцяблянкі павінны з'явіцца на працягу сутак. Таксама 2 сакавіка стане вядома, ці захварэў на каранавірус бацька дзяўчыны студэнта з Ірана, хвароба якога ўжо пацверджаная.

Алесь Пілецкі, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера