Знайсці
27.02.2020 / 14:1413РусŁacБел

Пуцін сказаў, што ў яго няма двайнікоў

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызнаўся, што ідэя прыцягнуць двайніка для яго бяспекі ўзнікала ў пачатку 2000-х гадоў, але ён ад яе адмовіўся. Пра гэта прэзідэнт Расіі распавёў у інтэрв'ю ТАСС для праекта «20 пытанняў Уладзіміру Пуціну».

«[Ідэя] ўзнікала, але я адмовіўся ад двайнікоў, — адзначыў ён. — Гэта было ў самыя цяжкія часы барацьбы з тэрарызмам». Паводле яго слоў, у пачатку 2000-х гадоў гучалі прапановы, каб дублёр замяняў расейскага лідара на мерапрыемствах у месцах, дзе кіраўніку дзяржавы знаходзіцца небяспечна. Аднак Пуцін, паводле яго слоў, ніколі не прыцягваў двайнікоў.

Пытанне аб тым, ці ёсць у Пуціна двайнік, кіраўнік дзяржавы і журналіст Андрэй Вандэнка выявілі ў якасці аднаго з папулярных запытаў пра расейскага лідэра ў інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031