Знайсці
17.02.2020 / 06:16РусŁacБел

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі дасягнула 1770

Колькасць ахвяр новага каранавіруса ў Кітаі склала 1770, выздаравелі больш за 10,8 тыс. чалавек, колькасць заражаных з моманту ўспышкі пнеўманіі перавысіла 70,5 тыс. Пра гэта паведаміў у панядзелак Дзяржаўны камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР, піша ТАСС.

У нядзелю лічбы былі такія: 68,5 тыс. інфікаваных, 1665 ахвяраў і 9419 выздаравелых. Згодна з абноўленымі звесткамі, афіцыйны паказчык смяротнасці ад каранавіруса па краіне складае 2,5% замест 2,43% днём раней.

Сярод рэгіёнаў па ліку заражаных першае месца займае цэнтральная правінцыя Хубэй, дзе зарэгістравана больш за 58,1 тыс. інфікаваных, з іх 1696 памерлі, ачунялі 6639 чалавек. Далей ідзе правінцыя Гуандун (поўдзень), дзе захварэлі больш за 1,3 тыс. жыхароў, Хэнань (цэнтр) і Чжэцзян (на ўсходзе), у кожнай з якіх зафіксавана больш за 1,2 тыс. і 1,1 тыс. выпадкаў заражэння.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера