Знайсці
12.02.2020 / 08:341РусŁacБел

На праймерыз у Нью-Гэмпшыры лідзіруе Сандэрс, але Бутыджыдж саступае толькі 1,5%

Як і ў Аёве Піт Бутыджыдж у фаварытах, flickr.com

Сенатар Берні Сандэрс атрымаў перамогу на праведзеных у аўторак праймерыз Дэмакратычнай партыі ЗША ў штаце Нью-Гэмпшыр, піша ria.ru.

Як сведчаць вынікі з 90% участкаў для галасавання, яму аддалі перавагу каля 26% выбаршчыкаў (звыш 70 тысяч чалавек).

На другім месцы з 24,4% фінішаваў Піт Бутыджыдж, на трэцім - сенатарка Эмі Клобушар (19,8%). Чацвёртае месца заняла сенатарка Элізабэт Уорэн (9,3%), а пятае — лідар сацапытанняў былы віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн (8,4%).

Нягледзячы на ​​няпоўныя звесткі галасавання, эксперты і вядучыя амерыканскія СМІ прагназуюць, што прынцыпова сітуацыя не зменіцца і пераможца ўжо вызначаны.

Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкія выбары 2020 года будзе названы на з'ездзе партыі ў ліпені. Самі выбары пройдуць 3 лістапада.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930