Знайсці
11.02.2020 / 12:383РусŁacБел

Авіярэйс з Мінска ў Мюнхен адклалі на дзень. Пасажырам давялося начаваць у аэрапорце

Пасажыры, якія меліся ляцець рэйсам Мюнхен—Мінск 10 лютага, абурыліся тым, што авіакампанія «Белавія» не прадаставіла ўмоваў для камфортнага чакання. 

У «Нашу Ніву» звярнуўся чытач Юрый Таболін. Ён расказаў, што ў панядзелак праз адмену рэйса некалькі дзясяткаў беларусаў захраслі ў аэрапорце Мюнхена.

«У адрозненне ад іншых авіякампаній, «Белавія» не вярнула багаж, не прадаставіла месцы ў гатэлі, не карміла і не выпускала з тэрмінала. Пасажыры, у тым ліку маленькія дзеці, спалі на лаўках», — наракае Юрый.

У прэс-службе авіякампаніі патлумачылі:

«Рэйс авіякампаніі «Белавія» з Мінска ў Мюнхен не атрымаў дазволу на пасадку ў аэрапорце Мюнхена праз умовы надвор’я і быў накіраваны дыспетчарамі ў Франкфурт. Праз цыклон «Сабіна» і моцны бакавы вецер праца аэрапорта «Мюнхен» была прыпыненая, прылёты і вылеты адмененыя, праца службаў, якія адказваюць за багаж, была прыпыненая таксама. Усе гатэлі Мюнхена былі загружаныя, праз гэта авіякампанія не змагла размясціць пасажыраў, якія чакалі вылету ў Мінск. Аднак «Белавія» прадаставіла ваўчары на харчаванне. Пасажырам, якія вымушана апынуліся ў аэрапорце Франкфурта, прадаставілі і трансфер, і пражыванне, і харчаванне. Самалёт кампаніі «Белавія» з Франкфурта ў Мюнхен вылецеў сёння ў 11.50 гадзін па мінскім часе», — адказалі ў «Белавія».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031