Знайсці
09.02.2020 / 16:453РусŁacБел

У ЗША задумаліся пра кантроль над фінскай Nokia і шведскай Ericsson, каб канкурыраваць з Huawei

Незвычайную прапанову зрабіў генеральны пракурор ЗША Уільям Бар. На ягоную думку, ЗША трэба задумацца пра куплю кантрольных пакетаў акцый фінскай і шведскай кампаній, здольных канкураваць з кітайскай Huawei Technologies Co Ltd.

Huawei — піянер тэхналогіі мабільнай сувязі 5G, аднак у многіх краінах свету баяцца пускаць Кітай у такую далікатную сферу. Толькі шведы і фіны маюць тэхналогіі, якія могуць стаць альтэрнатывай кітайцам.

Амерыканцы такіх тэхналогій не маюць.

Бар раней працаваў у Verizon Communications Inc.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс не падтрымлівае прапанову Бара, паведамляе агенцтва Ройтэрз. Ён мяркуе, што і амерыканскія кампаніі будуць здольныя распрацаваць свае альтэрнатывы.

Тым не менш, заява Бара паспрыяла росту каціровак акцый шведскай і фінскай кампаній на 5 і 4% адпаведна.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера