Знайсці
05.02.2020 / 09:571РусŁacБел

Шэрлак Холмс па-беларуску: прыватны дэтэктыў браў грошы ў кліентаў, але нічога не рабіў

Як паведамляе СК, 35-гадовы мужчына распрацаваў хітры лайфхак.

Ён вырашыў стварыць дэтэктыўнае агенцтва. Прычым прадстаўляўся вядомым прыватным дэтэктывам, здольным збіраць любую інфармацыю пра месца жыхарства і працу, лад жыцця, кола стасункаў і іншыя звесткі.

Да мужчыны звярталіся кліенты (як правіла, гэта былі жанчыны), якія шукалі пацверджанне, што ім здраджвае партнёр. Падчас сустрэч і перапісак «дэтэктыў» абяцаў сваім заказчыцам сабраць больш інфармацыі, у тым ліку з закрытых крыніц.

Насамрэч шукаць нікога не збіраўся. Але за паслугі атрымліваў ад 100 да 1500 рублёў.

Акрамя гэтага, у ходзе следства ўсталяваны эпізод, звязаны са збытам спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для сакрэтнага атрымання інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера