І матч за Суперкубак, і фінал Кубка Беларусі па футболе пройдуць у Мінску
Такое рашэнне прынялі сёння ўдзельнікі выканкама Беларускай федэрацыі футбола.
У матчы Суперкубка згуляюць чэмпіён краіны брэсцкае «Дынама» і ўладальнік Кубка салігорскі «Шахцёр». Гульня адбудзецца 4 сакавіка ў сераду на стадыёне ФК «Мінск», што на вуліцы Маякоўскага.
Фінал Кубка Беларусі вырашана правесці сёлета на мінскім стадыёне «Дынама» (24 мая).
Акрамя таго, выканкам зацвердзіў рэгламент і лічбавы каляндар 30-а чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. Канчатковы варыянт календара будзе прыняты пасля сакавіцкіх матчаў зборнай Беларусі ў плэй-оф Лігі нацый (першая гульня — 26 сакавіка).
Але чэмпіянат краіны пачнецца 19 сакавіка.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 1
У Мінску закрываецца вялікая крама вядомага брэнда
 1
У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера