Знайсці
27.01.2020 / 10:023РусŁacБел

Як абараніць сябе ад заражэння вірусамі

Паведамленні аб тым, што ў кітайскім горадзе Ухань зафіксавалі ўспышку пнеўманіі няяснага паходжання, з'явіліся яшчэ 31 снежня. Захварэлыя працавалі на мясцовым рынку морапрадуктаў.

Але толькі 20 студзеня медыкі пацвердзілі, што вірус перадаецца ад чалавека да чалавека і стала вядома пра яго шырокае распаўсюджанне.

Да 27 студзеня колькасць хворых наблізілася да 3 тысяч, 80 чалавек памерлі.

У некалькіх гарадах Кітая быў уведзены каранцін, а ў Пекіне нават адмянілі святкаванні кітайскага Новага года.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя выпусціла рэкамендацыі па зніжэнні рызыкі заражэння новым каранавірусам:

— часта мыць рукі з мылам ці апрацоўваць сродкам на аснове спірту;

— пры кашлі і чыханні прыкрываць рот і нос локцем або тканінай (тканіну пасля гэтага трэба выкінуць);

— пазбягаць цеснага кантакту з людзьмі, у якіх ёсць гарачка ці кашаль;

 — не есці сырыя або недагатаваныя прадукты жывёльнага паходжання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера