Турцыя выслала двух беларусаў па падазрэнні ў сувязях з тэрарыстамі ІД
Двое грамадзян Беларусі сёння былі дэпартаваныя з Турцыі на радзіму. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў гэтай краіны.
На радзіму былі дэпартаваныя два беларусы, якіх МУС Турцыі называе «баевікамі-тэрарыстамі».
11 лістапада 2019 года Турцыя пачала праграму рэпатрыяцыі замежнікаў, якія былі затрыманыя як меркаваныя байцы Ісламскага дзяржавы. І маюць намер выслаць, нават калі ўлады гэтых краін анулююць грамадзянства.
Тады ж прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заяўляў, што ў турмах утрымліваецца 1201 такі зьняволены.
Па дадзеных МУС Турцыі, з іх на гэты момант за межы краіны ужо даслана 195 замежнікаў.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На некалькіх вуліцах Мінска аварыйна адключылася святло
 1
Які беларускі горад першым займеў генплан?
 2
У чыгуначнікаў забралі льготы на праезд
 10
«Святлана — фантастычная». Калі б Борыс Джонсан быў беларусам, ён прагаласаваў бы за Ціханоўскую
 29
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера