Знайсці
16.01.2020 / 12:568РусŁacБел

«Такіх звестак ні ў Беларусі, ні ў суседніх краінах яшчэ не было». На будоўлі «Слаўкалія» цалкам даследавалі гарадзішча жалезнага веку

Але некаторыя археолагі ўсё роўна не задаволеныя тым, што яго выключаць са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў. 

Працы на месцы гарадзішча. Ліпень 2019 г. Скрыншот tvr.by.

З 2012-га археолагі вывучалі гарадзішча жалезнага веку Обчын у Любанскім раёне, якое аказалася на тэрыторыі будоўлі «Слаўкалія». 

«Гарадзішча, на жаль, патрапіла пад колы прагрэсу і аказалася ў межах праектаванага «Слаўкаліем» солездабыўнага комплексу.

Археолагі прапаноўвалі пасунуць мяжы, хаця б на якіх 250—300 метраў убок, каб гарадзішча не закранулася. Але ў кампаніі па тэхнічных прычынах гэты варыянт не прынялі»,

— распавёў археолаг Максім Чарняўскі.

Навукоўцы даследавалі гарадзішча сем гадоў. Кіраваў работамі археолаг Сяргей Ліневіч. Летась быў фінальны этап — вывучаліся земляныя ўмацаванні: менавіта сам вал і роў, рэшткі пляцоўкі, дзе маглі быць сляды драўляных канструкцый для абароны гарадзішча. 

«Мы па пластах знялі ўвесь роў і вал, каля 500 метраў былі даследаваны, атрымана маса інфармацыі, якую яшчэ некалькі гадоў трэба будзе зводзіць, — падзяліўся Максім Чарняўскі. — 

Гарадзішча было вельмі моцна пашкоджана. За савецкім часам на ім доўга стаяў кароўнік, і ўсё было ўцэментавана каровінымі адкідамі. Было цяжка працаваць фізічна, вельмі цвёрды грунт».

Па словах археолага, па знаходках помнік быў досыць бедны. У вале знайшлі чатыры жалезныя сякеры, наканечнік стралы, некалькі бронзавых упрыгожанняў, жменька фрагментаў керамікі. Іх перададуць у Любанскі краязнаўчы музей.

Але атрымана ўнікальная інфармацыя па ўсёй абарончай сістэме — яна ў разы больш каштоўнейшая за артэфакты. Такіх даных ні ў Беларусі, ні ў суседніх краінах не было.

«Гэта адзін з найбольш цалкам даследаваных помнікаў. Але лепш, канечне, каб яго не чапалі і ён застаўся. Калі б праводзіліся планавыя раскопкі, яны былі б больш акуратнымі, ніхто б не гнаў, не абмяжоўваў па часе. Гарадзішча магло б быць даследавана лепш, калі б гэта былі не гаспадарчыя работы і не пры цяперашнім узроўні фінансаванні археалогіі», — кажа навуковец.

У «Слаўкаліі» з прэтэнзіямі па зносе не згодны. 

«Калі рыхтавалася праектна-сметная дакументацыя, на тэрыторыі нашай забудовы трапіла недаследаваная раней гісторыка-культурная каштоўнасць. Гарадзішча адносіцца да жалезнага веку.

І мы ў рамках закону аплацілі і прафінансавалі археалагічныя раскопкі ў гэтым месцы. Мы звязаліся са спецыялістамі Інстытута гісторыі НАН, спыталі, як быць далей? Усе планы будавалі згодна з гісторыкамі. Дзеля нас ніхто нічога не зносіў, з 2012-га года спецыялісты працавалі на гэтай тэрыторыі, вывучалі! 

Лакіза Вадзім Леанідавіч — намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН, дзякаваў нашай кампаніі, уся інфармацыя, неабходная гісторыкам, у выніку раскопак атрымана, артэфакты пойдуць у Любанскі музей. А тэрыторыя цалкам вывучана, яна перастала быць гісторыка-культурнай каштоўнасцю — гэта сталая практыка. Таму Міністэрства культуры вынесла такое рашэнне», — патлумачылі ў «Слаўкаліі».

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930