Знайсці
15.01.2020 / 07:155РусŁacБел

Амерыканскую вайсковую базу ў Іраку абстралялі ракетамі

Іракскую вайсковую базу Эт-Таджы на поўнач ад Багдада, дзе знаходзяцца амерыканскія вайскоўцы, абстралялі ў аўторак ракетамі. Як паведаміў тэлеканал Al Sumariya, абстрэл вёўся з рэактыўных сістэм залпавага агню. Паводле папярэдніх звестак, атрымалі раненні па меншай меры трое іракцаў, таксама базе нанесены матэрыяльны ўрон, піша tass.ru.

База Эт-Таджы знаходзіцца ў правінцыі Салах-эд-Дзін і яе ўжо абстрэльвалі ў пачатку студзеня ў адказ на налёт ВПС ЗША 29 снежні мінулага года на лагер шыіцкіх фармаванняў «Аль-Хашд аш-Шаабі».

3 студзеня ў выніку ракетнай атакі амерыканскіх ВПС у раёне аэрапорта Багдада былі забітыя камандуючы сіламі «Аль-Кудс» Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі генерал Касем Сулеймані і намеснік камандзіра «Аль-Хашд аш-Шаабі» Абу Махдзі аль-Мухандзіс.

9 студзеня адзін з шыіцкіх лідараў шэйх Кайс аль-Хазалі заявіў тэлеканалу Al Mayadeen, што яны пакідаюць за сабой права адпомсціць ЗША за гібель свайго камандзіра.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера