Знайсці
30.12.2019 / 12:491РусŁacБел

У Мінску запусцілі бясплатны сэрвіс анлайн-запісу на б'юці-паслугі

У Мінску з'явіўся бясплатны анлайн-букінг б'юці-паслуг. Са смартфона можна абраць і запісацца ў патрэбны салон прыгажосці, барбершоп або студыю манікюру. Сэрвіс запусцілі перад Калядамі, што палегчыць пошук майстра ў самы загружаны перыяд.

Букінг Beauty.Relax.by паказвае, у які час і дзе ёсць вольныя майстры. Па сутнасці, парай клікаў можна запісацца на зручны час без непатрэбных тэлефонных званкоў і чакання адказу адміністратара. Сістэма таксама адсартуе ўсе прапановы, пакажа цэны і адзначыць найбліжэйшыя ўстановы на карце горада.

У сэрвісе прадстаўлены сотні устаноў Мінска — салоны прыгажосці, барбершопы, цырульні, студыі манікюру і SPA-салоны. Выбар магчымасцяў таксама шырокі — ад укладкі валасоў да пірсінгу і масажу твару.

Карыстацца сэрвісам даволі проста. Спачатку трэба вызначыцца з паслугай, датай і часам. Пад кожны запыт сістэма выводзіць на экран розныя варыянты з цаной, геалакацыяй і іншымі атрыбутамі. Выбраўшы месца, сэрвіс прапануе даступных майстроў і адразу афармляе візіт. Пасля гэтага запіс трапляе ў працоўны графік салона, а за карыстальнікам замацуюць час, паслугу і майстра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031