Знайсці
13.12.2019 / 07:45РусŁacБел

Маралес атрымлівае ў Аргентыне статус уцекача без права рабіць палітычныя заявы

Экс-прэзідэнт Балівіі Эва Маралес падаў прашэнне аб наданні яму ў Аргентыне статусу уцекача замест палітычнага прытулку пасля прыбыцця ў краіну, піша tass.ru.

Згодна з аргентынскім заканадаўствам, уцекачы валодаюць тымі ж правамі, што і любы замежны грамадзян, які атрымаў від на жыхарства ў Аргентыне. У законе не гаворыцца, што уцякач не можа займацца палітычнай дзейнасцю, аднак раней кіраўнік МЗС Аргенціны Фэліпэ Сола заявіў, што ўрад рэспублікі папрасіла Маралеса «ўзяць на сябе абавязальніцтва не рабіць палітычных заяваў з тэрыторыі Аргенціны». 7 снежня экс-прэзідэнт Балівіі паведаміў, што партыя «Рух да сацыялізму» прызначыла яго кіраўніком штаба кандыдата ад палітычнай сілы на маючых адбыцца выбарах кіраўніка дзяржавы.

У Балівіі 20 кастрычніка прайшлі прэзідэнцкія выбары. Было абвешчана, што дзейны прэзідэнт Маралес перамог у першым туры, аднак апазіцыя не прызнала вынікаў. Пасля трох тыдняў маштабных пратэстаў Маралес, пазбавіўшыся падтрымкі войска, уцёк за мяжу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930