Знайсці
04.12.2019 / 12:204РусŁacБел

Лукашэнка панаракаў на абыякавасць мясцовых уладаў да праблем людзей

Аляксандр Лукашэнка патрабуе звярнуць увагу на работу са зваротамі грамадзян. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе з актывам Мінскай вобласці, перадае БЕЛТА.

«Па маім даручэнні Адміністрацыя прэзідэнта трымае гэта пытанне на асаблівым кантролі. На жаль, да Мінскай вобласці ёсць сур'ёзныя прэтэнзіі. Па колькасці і змесце зваротаў на сённяшні дзень можна сказаць, што службовыя асобы на месцах не ўсведамляюць у поўнай меры важнасць работы з насельніцтвам. Таму і грамадзяне, не знаходзячы разумення ў мясцовых органах улады, вымушаны шукаць справядлівасць і абарону, звяртацца ў вышэйстаячыя органы», — заявіў беларускі кіраўнік.

Паводле яго слоў, звыш 70 працэнтаў пытанняў, што паступаюць з Мінскай вобласці ў адрас кіраўніка дзяржавы, Адміністрацыі прэзідэнта, Савета міністраў, Камітэта дзяржаўнага кантролю, - гэта пытанні, якія могуць і павінны своечасова вырашацца на месцах.

«Кожны зварот — гэта паказчык абыякавасці мясцовых органаў улады да праблем людзей. Вы ведаеце маё стаўленне да такіх фактаў і такіх кіраўнікоў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031