Чарговы скандал у ПЭН-Цэнтры: з арганізацыі выключылі Паўла Анціпава
29 лістапада стала вядома, што з беларускага ПЭН-Цэнтра выключылі Паўла Анціпава, які ў 2013-2019 гадах быў першым намеснікам старшыні арганізацыі.
Павел Анціпаў
Афіцыйная фармулёўка наступная: «Рада Беларускага ПЭН-цэнтра прыняла рашэнне аб выключэнні яго з шэрагу сябраў Беларускага ПЭН-цэнтра ў сувязі са стратай даверу і немагчымасцю далейшай супрацы».
Нагадаем, што яшчэ ў 2016 годзе Анціпаў выпусціў кнігу, у якой даволі рэзка прайшоўся па закуліссі беларускіх літаратурных прэмій.
Абмяркоўваць ягоныя мемуары ў сацсетках і інтэрнэце пачалі толькі цяпер. Праўда, пакуль невядома ці менавіта яны сталі прычынай выключэння, ці ў ПЭНе здарыўся нейкі іншы скандал.
«Наша Ніва» звязалася з Паўлам Анціпавым, але ён адмовіўся ад каментараў.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Падатковая змяніла ўмовы праверкі фізасоб — вось як
 1
Украінскаму алігарху Ігару Каламойскаму выставілі падазрэнне ў арганізацыі заказнога забойства. А гэта пажыццёвае
 4
Маладая бухгалтарка з Баранавічаў захапілася анлайн-казіно і змагла прайграць паўмільёна рублёў сваіх кліентаў
 3
На беларуска-польскай мяжы затрымалі расійскага дэзерціра. Імаверна, ён ішоў проста з фронту
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера