Знайсці
28.11.2019 / 13:366РусŁacБел

Лідары АДКБ зацвердзілі Станіслава Зася на пасаду генеральнага сакратара

Фота Надзеі Бужан

З 1 студзеня 2020 года генеральным сакратаром АДКБ прызначаны дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Станіслаў Зась. Пра гэта журналістам абвясціў в.а. генеральнага сакратара арганізацыі Валерый Семерыкоў, піша РБК.

«Сёння прэзідэнты і кіраўнікі дзяржаў павіншавалі Станіслава Васільевіча Зася, прадстаўніка Рэспублікі Беларусь, з прызначэннем на гэтую пасаду з 1 студзеня 2020 года», - сказаў Семерыкоў.

У лістападзе 2018 года ўлады Арменіі прынялі рашэнне аб адклiканнi свайго прадстаўніка Юрыя Хачатурава з пасады генеральнага сакратара АДКБ у сувязі з прад'яўленым абвінавачваннем ў звяржэнні канстытуцыйнага ладу. Пасля прыходу да ўлады Нікола Пашыняна ў Арменіі пачалі расследаванне супраць былога кіраўніцтва краіны. У віну ім ставіліся падзеі сакавіка 2008 года, калі ў цэнтры Ерэвана пры сутыкненнях пратэстоўцаў супраць злоўжыванняў на прэзідэнцкіх выбарах з сілавікамі загінулі дзесяць чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера