Знайсці
19.11.2019 / 08:03РусŁacБел

Доктар Трампа: У прэзідэнта не было болю ў грудзях, гэта планавае абследаванне

Медыцынскае абследаванне, якое прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прайшоў у мінулыя выхадныя, было планавым, заявіў галоўны ўрач Белага дома Шон Конлі. Паводле яго слоў, амерыканскі лідар не скардзіўся ні на якія болі ў грудзях, паведамляюць інфармагенцтвы.

«У прэзідэнта не было ніякага болю ў грудзях, і ніякіх абследаванняў або лячэння ў сувязі з якімі б там ні было экстранымі або неадкладнымі праблемамі [са здароўем] не рабілася», - гаворыцца ў заяве.

Паводле словаў лекара, гэта было «стандартнае, планавае прамежкавае абсьледаванне».

17 лістапада прэс-сакратар Белага дома Стэфані Грышэм паведаміла, што Трамп пачаў праходзіць «частковае» штогадовае планавае медабследаванне. Амерыканскі лідар пагадзіўся на агляд «перад напружаным 2020 годам», патлумачыла Грышэм.

У шпіталі Трамп прайшоў хуткі медагляд і здаў аналізы. Па выніках агляду прэс-сакратар Трампа пацвердзіла, што амерыканскі лідар здаровы і застаецца энергічным. Сам Трамп апісаў стан здароўя фразай «ўсё вельмі добра».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031