Знайсці
03.10.2019 / 12:002РусŁacБел

Расійскі «самалёт XXI стагоддзя» зламаўся ў палёце

Фота з Вікіпедыі

На расійскім самалёце МС-21-300 падчас выпрабавальнага палёту выявілі няспраўнасць. Лайнер рыхтуецца да экстранай пасадкі ў падмаскоўным Жукоўскім, перадае ТАСС са спасылкай на крыніцы ў экстраных службах.

«У самалёта падчас выпрабавальнага палёту адбылася тэхнічная няспраўнасць звязаная з гідраўлікай — не прыбраліся стойкі шасі», — заявіў суразмоўца агенцтва.

17 верасня МС-21 здзейсніў першы міжнародны палёт з Жукоўскага ў Стамбул. Пасля гэтага камандзір судна Васілій Севасцьянаў заявіў, што заўваг «ніякіх па самалёце няма».

МС-21 («Магістральны самалёт XXI стагоддзя») прызначаны для перавозкі да 211 чалавек на адлегласць да 6,4 тысячы кіламетраў. Першы палёт машына здзейсніла ў маі 2017-га. Працягласць палёту тады склала паўгадзіны, ён праходзіў на вышыні 1000 метраў пры хуткасці 300 кіламетраў у гадзіну. Плануецца, што серыйны выпуск пачнецца да канца 2020 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера