Знайсці
30.09.2019 / 13:35РусŁacБел

У Амерыцы ўзломшчык прабраўся у чужы дом, зрабіў два бутэрброды і папрасіў гаспадара прыбрацца за ім

Незвычайны выпадак адбыўся ў штаце Кентукі, узломшчык пракраўся на кухню ў чужым доме, зрабіў два бутэрброды з маянэзам і папрасіў гаспадара прыбрацца за ім. Пра гэта паведамляе сайт WYMS.

Інцыдэнт адбыўся раніцай 28 верасня ў прыгарадзе Лондана на поўдні штата. Гаспадар дома прачнуўся ад дзіўных гукаў. Выйшаўшы на кухню, мужчына пабачыў там незнаёмага чалавека, які рыхтаваў бутэрброды з маянэзам. Затым незнаёмец папрасіў гаспадара прыбраць за ім беспарадак і збег да прыбыцця паліцыі. Пасля сябе ён пакінуў кубак кавы, дробязь і кашалёк з дакументамі.

Гаспадар дома апісаў паліцыі падазраванага як чалавека ростам каля 180 сантыметраў і вагой каля 100 кілаграмаў.

Паліцыянты лічаць, што ўзломшчык, хутчэй за ўсё, не ўяўляе пагрозы для навакольных. Яны маюць намер знайсці злачынца па пакінутых ім дакументах і атрымаць ордэр на арышт.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера