Знайсці
18.09.2019 / 22:324РусŁacБел

Мазыранка папрасіла сужыцеля вывесці клапоў — мужчына выліў раствор ва ўнітаз, а жанчыну пабіў

55-гадовы мазырчук пабіў сваю 37-гадовую сужыцельку. Крымінальную справу завялі па артыкуле «Пагроза забойствам».

У адной з мазырскіх кватэр паміж сужыцелямі, што выхоўваюць двухгадовае дзіця, адбыўся канфлікт. 37-гадовая жанчына папрасіла 55-гадовага неафіцыйнага мужа вывесці клапоў, пакуль яны з дачкой будуць гуляць на вуліцы. Вярнуўшыся, гаспадыня кватэры выявіла, што сужыцель просьбу не выканаў, а спецыяльна прыгатаваны для насякомых раствор выліў ва ўнітаз. Пачалася сварка, якая перарасла ў рукапрыкладства. Мужчына жорстка пабіў сваю партнёрку. Яна звярнулася ў міліцыю. На момант здарэння мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Пабітая жанчына да гэтага часу не даравала свайму крыўдзіцелю. Ён у сваім учынку не раскайваецца, кажа — заслужыла.

gomel.today

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера