Суд пастанавіў вызваліць футбалістаў Какорына і Мамаева датэрмінова
Выязны суд у папраўчай калоніі Белгародскай вобласці прыняў рашэнне вызваліць умоўна-датэрмінова футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева, асуджаных за бойку. Таксама задаволена хадайніцтва малодшага брата Какорына Кірыла.
Футбалісты пакінуць калонію праз 10 дзён, калі рашэнне суда ўступіць у законную сілу.
8 кастрычніка 2018 года Аляксандр Какорын разам з двума сябрамі, братам і іншым футбалістам Паўлам Мамаевым спачатку збілі ў Маскве беларускага кіроўцу Віталя Салаўчука, а затым — чыноўніка Мінпрамгандлю Дзяніса Пака. Была заведзена крымінальная справа, футбалісты былі змешчаныя ў СІЗА.
У маі 2019 года Какорыну далі 1 год і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. Мамаеў прысуджаны да 1 года і пяці месяцаў пазбаўлення волі
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Заводзім сяброўства з іншаземцам, не бяром гіда і не купляем мясцовую сімку. Як ашчадзіць у падарожжах?
На некалькіх вуліцах Мінска аварыйна адключылася святло
 1
Які беларускі горад першым займеў генплан?
 2
У чыгуначнікаў забралі льготы на праезд
 10
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 10
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера